Государственное учреждение образования

                                         «Специальный детский сад №1 г.Гомеля для детей с тяжелыми нарушениями речи»

246032, г.Гомель, ул.50 лет БССР, 19, тел. +375232602174, +375232573077,  E-mail:Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Время работы: 07.00-17.30 

Конспект тематического развлечения для дзяцей групы "Фантазёры"

Задачы:

-развіваць творчыя здольнасці дзяцей у пошуку вобразных рухаў;

- развіваць здольнасць перадаваць музычна-гульнёвы вобраз;

- выкарыстоўваць песенна –гульнёвую творчасць;

 

- фарміраваць легкасць, пластычнасць, выразнасць, артыстызм дзяцей у музычна-рытмічнай дзейнасці;

- выхоўваць цікавасць да музыкі і музычнай дзейнасці;

- узбагачаць і пашыраць веды і уяўленні аб народным свяце “Купалле”;

- фарміраваць інтарэс да народнай творчасці

Дзеячыя асобы:

Вядучы, баба, дзед, ведзьмы, русалкі.

Рэпертуар:

песня “Ой рана на Ивана”,танец і ігра на дзіцячых музычныхінструментах “Бульба”, танец “Русалак”,  харавод “Купалінка”

Матэрыял:

Беларуская хата, пляцень, зелкі, кветкі, музычныеінструменты

Вядучы.             Добры дзень, зямліца родная,

Пачынаецца свята народнае.

(Выходзіць дзед з бабай)

Дзед.                   Добры дзень! Як жа вас тут многа! Што гэта вы збіраецеся рабіць?

Вядучы.             Вось хацелі параіцца як найбольш цікава адсвяткаваць

надыход лета. Чулі мы, што раней было такое святкаванне якое завецца Купалле, але, нажаль, нічога пра яго не ведалі.

Дзед.                   Ой, травіца-лебяда, гэта гора не бяда!

                            Мы ж з маёй бабкай ўсе памятаем пра Купалле.

                            Сядайте ў кружок і паслухайце.

                            Пачынай ты, бабуля.

(дзеці садзяцца на траву і слухаюць апавяданне)

Баба.                   Купалле-гэта летняе свята. Праводзілася яно ў гонар сонца, якое ўсім так ласкава свеціць, усё абагравае, а таксама ў гонар кветак і раслін, якіх так многа ў лесе, на лузе, у гонар збожжа, якое летам на полі набірае сілу.

Дзед.                   Ці ведаеце вы, які зараз месяц? Так, ліпень. Вось якраз у ліпені і светкавалі Купалле.

Вядучы              Так давайце пачынаць.

Баба.                   Спачатку ўсе трэба падрыхтаваць: сабраць зелкі, кветкі, галінкі.

Вядучы              А мы ўжо назбіралі ўсе гэта.

Баба                    Нясіце ўсе кветкі і зёлкі, паглядзім, што вы назбіралі. Дзеці прыносяць.

Баба.                   Ой, да на Купалле, на Яна

                             Дзяўчынкі зелле збіралі

                             Яны збіралі, алеіх не зналі,

                             У старога дзеда пыталі,

(дзед з бабай паказваюць дзецям  кветкі і называюць іх)

Баба                    Вось гэтыя - панясем да дому, пасушым. Калі застудзімся-лячыцца будзем, а вось з гэтых кветак дзяўчынкі вянкі сплятуць.

Дзед.                   Ты, баба, з дзяўчынкамі вянкі пляці, а мы з хлопчыкамі пойдзем прыбіраць нашу паляну, каб на ей было святочна

(Выконваюць песню. “Ой рана на Ивана”)

Дзед.                   А вось і госці Купальскага свята (выходзяць русалкі)

Русалка              Мы русалкі-палудніцы

                             Жывём у вадзіцы

                             Сцеражом мы ярыцу.

                             І сягоння на свяце

                             Будзем мы ў карагодзе гуляць,

                             Песні пець і людзей чараваць

(Танец Русалак)

Баба.                   Сення Купалле мы святкуем

                             І спяваем і танцуем.

(Выконваецца танец і ігра на дзіцячых муз. інструментах“Бульба”)

Баба.         Дзяўчынкі, пакажыце-ка хлопчыкам свае вяночкі.

(Харавод з вянкамі “Купалінка”)

Баба.         Кажуць людзі, на Купалле

                   У кожным лесавым куточку

                   Кветка папараць усходзе,

                   Зацвітае ў гэту ночку.

                            Адшукаць туды дарогі,

                            Дзе яна красуе, цяжка,

                            Настаўляюць чэрці рогі.

                            Ведзмы скачуць у растяжку

Дзед .        А чаму? Хто кветку знойдзе,

Возьме гэту кветку ў рукі-

Шчасце з’явіцца ў народзе,

Будуць людзі жыць без мукі.

(Чуюцца крыкі шум, смех. На паляну выбягаюць ведьмы. )

Ведзьма.  Любуючыся ў  люстэрка:прыгажуні мы, ведзьмы-дзявіцы,

                                                             Шчабятушкі, шаптунні-сястрыцы.

                                                             Просім з намі ў гульні гуляць

                                                             І нікога ў лес не пускаць.

                                                             Ну навошта вам кветку шукаць?

     Лепей хлопцаў, дзяўчат чараваць.

(Гульня “Купалінка”)

Вядучы.    Вось і закончылася наша Купалле – свята росквіту зямлі, свята народная творчасці. Каб адзін аднаго паважалі, бацьку з маці не забывалі.

Літаратура:

Журнал музыкальная палітра -  № 4,  2009

Купалінка: народныя святы і абрады.- Мозырь: ТАА ВД “Белый Ветер”, 2005